Каб затрымліваць людзей, уладам больш не патрэбныя падставы
Падчас тэатральнай імпрэзы «Белы трусік, Чырвоны трусік» былі затрыманыя ўсе гледачы, у тым ліку сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Аксана Зарэцкая. Пазней Зарэцкую і частку затрыманых (пераважна жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі) адпусцілі да суда. Затрыманы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» і актывіст SOS-BY Канстанцін Якаўлеў. Ён ехаў разам з іншымі спартсменамі сустракаць з СІЗА журналіста Дзмітрыя Руто. Машыну Якаўлева спынілі на трасе, яго вывелі з аўто і забралі. У астатніх пасажыраў праверылі дакументы.