Эстонскія памежнікі будуць ахоўваць мяжу з Беларуссю

Талін накіруе памежнікаў і спецабсталяванне ў Літву для дапамогі ў патруляванні беларускай мяжы. Гэта вымушаная мера, выкліканая тым, што Мінск перастаў выконваць міжнародныя абавязацельствы і пачаў сотнямі перапраўляць мігрантаў праз беларуска-літоўскую мяжу.
Улічваючы колькасць затрыманых мігрантаў, літоўскі бок быў вымушаны арганізаваць цэнтр рэгістрацыі замежнікаў недалёка ад мяжы. У цэнтры ўжо адбылася спроба бунту, памежнікі ўжылі слёзацечны газ і стралялі ў паветра гумовымі кулямі.