ЕС зацвердзіў сектаральныя санкцыі супраць Беларусі
Такое рашэнне прынята «ў адказ на эскалацыю сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі і журналістаў, а таксама на прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Мінску 23 траўня 2021 года, якой наступавала затрыманне журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Рады ЕС.
Будуць забароненыя:
• продаж, пастаўка, перадача або экспарт абсталявання, тэхналогій або ПЗ, прызначаных для маніторынгу або перахопу беларускімі ўладамі дадзеных з інтэрнэту і тэлефоннай сувязі;
• продаж, пастаўка або перадача ўладам Беларусі прадметаў падвойнага прызначэння для выкарыстання ў ваенных мэтах;
• Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку – фінансаванне праектаў у дзяржаўным сектары. Краіны ЕС будуць абавязаны абмежаваць удзел у Беларусі шматбаковых банкаў развіцця, сябрамі якіх яны з’яўляюцца.
Уводзяцца дадатковыя гандлёвыя абмежаванні ў дачыненні да нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і тавараў для вытворчасці тытунёвых вырабаў. Арамя таго, абмяжоўваецца доступ да рынкаў капіталу Еўрасаюза для ўрада Беларусі і дзяржаўных фінансавых арганізацый, устанаўліваецца забарона на страхаванне і перастрахаванне беларускага ўрада, дзяржорганаў і агенцтваў.