ЕС заклікае Беларусь дазволіць поўную прысутнасць дыпмісій

Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) заклікае беларускія ўлады дазволіць поўную прысутнасць дыппрадстаўніцтваў у краіне, каб дыпламатычныя каналы заставаліся адкрытымі.
У кастрычніку 2020 года амбасадарам Літвы і Польшчы давялося пакінуць Беларусь, а ў гэтым годзе да мінімуму быў скарочаны персанал пасольстваў Латвіі і Літвы ў Мінску. Нядаўна беларускія ўлады папрасілі кіраўніка дэлегацыі Еўрасаюза ў Мінску Дзірка Шубеля вярнуцца ў Брусэль для кансультацый.
«Гэтымі дзеяннямі рэжым яшчэ больш ізалюе сябе. Такія рашэнні таксама наносяць шкоду Беларусі і яе насельніцтву», – гаворыцца ў заяве EEAS (пераклад БелаПАН).