ЕС і ЗША не маюць намер зніжаць ціск на афіцыйны Мінск

ЕС не аслабіць ціск на ўлады Беларусі да таго часу, пакуль унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне не зменіцца. Пра гэта паведаміла канцлерка Германіі Ангела Меркель.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Францыі Жан Кастэкс адзначыў, што Францыя гатовая падтрымаць ўзмацненне санкцый супраць Беларусі, калі ў гэтым будзе неабходнасць.
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у сваю чаргу адзначыла, што, нягледзячы на магчымае вызваленне часткі ці нават усіх палітвязняў, ЗША наўрад ці паменшаць ціск на рэжым Лукашэнкі.