Дзяржсакратар ЗША павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен нагадаў, што сёння спаўняецца 77 гадоў з дня заканчэння акупацыі Мінска.
«Мы памятаем пра барацьбу беларусаў, якая працягваецца, за лепшую будучыню. Народу Беларусі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць ваша імкненне да годнасці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!» – напісаў Блінкен на сваёй старонцы ў Твітары.