Дыпламаты схадзілі на сустрэчу ў беларускае МЗС і выступілі з сумеснай заявай
Прадстаўнікі дыпмісій краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі выпусцілі сумесную заяву па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Дыпламаты заклікалі беларускія ўлады спыніць пераслед актывістаў, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці; спыніць катаванні і бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да мірных пратэстуючых і палітычных зняволеных; вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў і несправядліва затрыманых; расследаваць парушэнні правоў чалавека і прыцягнуць да суду тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту; пачаць інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.
Дыпламаты спадзяюцца, што ў Беларусь змогуць вярнуцца дыпламаты з Літвы, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША.