Дацкі фотажурналіст уганараваны прэстыжнай прэміяй за асвятленне пратэстаў у Беларусі
Фотакарэспандэнт дацкага выдання Berlingske Асгер Ладэфогед атрымаў прэстыжную прэмію на штогадовым міжнародным фестывалі фотажурналістыкі ў французскім горадзе Перпіньян.
Фотаздымкі былі зробленыя Асгерам Ладэфогедам падчас яго рэпартажных паездак у Беларусь, калі адбываліся пратэсты пасля выбараў прэзідэнта 2020 года. Фатограф працаваў у вельмі складаных умовах – быў затрыманы і зьбіты сілавікамі нягледзячы на наяўнасць акрэдытацыі і жоўтай камізэлькі для прэсы. Сілавікі канфіскавалі карты памяці з фотаздымкамі доказаў гвалту ўладаў супраць мірнага насельніцтва.
Справа Ладэфогеда дайшла да міністра замежных спраў Даніі Йеппе Кофада і выклікала сур’ёзную дыскусію ў Даніі, што дапамагло паскорыць увядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.