Беларусы замежжа зладзілі шэраг акцый салідарнасці з Украінай
Беларуская дыяспара наладзіла шматлікія акцыі пратэсту супраць прыбыцця расейскіх войскаў у Беларусь, дзе яны пагражаюць суседняй Украіне. Шматлікія акцыі былі зладжаныя разам з украінскімі актывістамі. Найбольшая колькасць мерапрыемстваў адбылася ў Польшчы: у Варшаве, Познані, Кракаве, Вроцлаве, Труймясце і Торуні. Актывісты заявілі, што Беларусь «не пляцоўка для пачатку расійскай агрэсіі і не чарговая краіна для акупацыі».
Акцыі салідарнасці з Украінай прайшлі таксама ў Берліне, Кёльне, Штутгарце, Парыжы, Лондане, Стакгольме, Дубліне, Рыме, Ліёне, Гаазе, Дэндэрмондзе, Батумі, Тбілісі і нават у Эдмантане (Канада). Здымкі для фотагалерэі прадстаўлены сябрамі дыяспары і Тэлеграм-каналам «Беларусы Замежжа».