Беларусы 24 лютага выйшлі на антываенныя акцыі па ўсім свеце

Праз год пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы выйшлі на вуліцы як мінімум у 27 краінах на чатырох кантынентах, каб выказаць сваю салідарнасць з Украінай. Пратэсты і мітынгі ў Беларусі цяпер немагчымыя, але бел-чырвона-белыя сцягі былі звычайнай з’явай на антываенных акцыях ад Берліна і Барселоны да Тбілісі і Таронта.

Фота: motolko.help

Back to top button