Беларускім уладам стаў перашкаджаць Інстытут Гётэ
Беларускія ўлады патрабуюць спынення дзейнасці ў краіне Інстытута Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў. Пра гэта паведаміў МЗС Нямеччыны: «Мы шкадуем пра рашэнне беларускага боку, які патрабуе спынення дзейнасці Інстытута Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Беларусі. Гэты крок прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Пацярпелымі ад гэтага рашэння будуць беларускія грамадзяне, якія будуць пазбаўленыя магчымасцяў грамадскай і культурнай дзейнасці».
Там таксама адзначылі, што Інстытут Гётэ і Германская служба акадэмічных абменаў на працягу дзесяцігоддзяў стваралі культурныя і акадэмічныя масты паміж Германіяй, Еўропай і Беларуссю.