Беларусь увайшла ў дзясятку самых неспрыяльных краін для працоўных
Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (ITUC) апублікавала рэйтынг правоў працоўных у краінах свету. Сёлета ў дзясятку горшых трапілі дзве новыя краіны: М’янма, дзе ўладу захапіла ваенная хунта, і Беларусь.
Беларусь у гэтым рэйтынгу прадстаўлена як краіна, дзе парушаюцца правы працоўных на страйк, на калектыўныя перамовы і на доступ працоўных да правасуддзя.
Як прыклады беларускіх кампаній, якія парушаюць правы працоўных, згадваюцца «Нафтан», «Гродна Азот» і «Полацк-Шкловалакно».
Таксама ў дачыненні да Беларусі адзначаецца, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў, забараніў усе мітынгі і дэманстрацыі, правёў рэйды па офісах некалькіх незалежных прафсаюзаў, выкрадаў і кідаў прадстаўнікоў прафсаюзаў за краты.