Беларусь павялічыла колькасць рэйсаў з Ірака
Самалёты Iraqi Airways цяпер будуць лятаць у Мінск з яшчэ трох іракскіх гарадоў – Басры (з 5 жніўня), Сулейманіі (ад сёння) і Эрбіля (з 7 жніўня). Усе квіткі з Басры ў Мінск ужо распрададзеныя аж да 26 жніўня, а з Эрбіля – да канца кастрычніка.
Гэта адбываецца на фоне крызісу мігрантаў, якія пераходзяць беларуска-літоўскую мяжу. Так, толькі 1 жніўня ў Літве затрымалі 289 нелегальных мігрантаў. Большая частка з іх з’яўляюцца грамадзянамі Ірака.
Літоўскі бок з цяжкасцю вытрымлівае гэты ўдар – памежныя пункты Літвы цалкам запоўненыя мігрантамі. У лагерах мігрантаў раз-пораз узнікаюць канфлікты. Вільнюс можа звярнуцца да іншых краін ЕС па дапамогу ў размяшчэнні бежанцаў.
Еўракамісарка Ілва Ёхансан назвала міграцыйны крызіс у Літве «правакацыяй рэжыму Лукашэнкі».