Бацька і сын, якія 21 месяц хаваліся ў шведскай амбасадзе, уцяклі з Беларусі
Віталь Кузнечык і яго сын Уладзіслаў, якія больш за паўтара года хаваліся ад пераследу ў амбасадзе Швецыі ў Мінску, здолелі ўцячы ў Латвію.
На адным з пратэстных маршаў у Віцебску Уладзіслаў паспрабаваў выратаваць бацьку ад збіцця сілавікамі. Пасля гэтага Кузнечыкі некалькі дзён хаваліся, а 11 верасня прыйшлі да амбасады Швецыі ў Менску і папрасілі іх пусціць. Атрымаўшы адмову, яны пералезлі цераз плот. Супрацоўнікі амбасады выдзелілі ім пакой, але іх прашэнне аб прытулку ў Швецыі не было задаволена.
Юрыст Вадзім Драздоў звярнуўся ў Камітэт супраць катаванняў ААН, дзе забаранілі выдаваць Кузнечыкаў беларускім уладам і прызналі іх знаходжанне на тэрыторыі амбасады легальным. Праз паўтара года бацька і сын вырашыліся на рызыкоўныя ўцёкі.
Яны папрасілі супрацоўнікаў амбасады вывезці іх на медабследаванне ў іншы горад. Замест абследавання яны на розных аўтобусах і электрычках накіраваліся да латвійскай мяжы. Апошнія кіламетры яны ішлі пешшу, прадзіраючыся праз буралом ці па калена патанаючы ў балотнай жыжцы. На мяжы Кузнечыкі пералезлі цераз плот. Гэтая дэталь выклікае ў абодвух усьмешку: не прывыкаць.
Цяпер Віталь і Уладзіслаў жывуць у адкрытым лагеры для ўцекачоў. 8 чэрвеня яны здолелі пабываць на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, якая прыехала ў Латвію з працоўным візітам.