Аўстрыя спрабуе змякчыць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі
Выданне Politico са спасылкай на дыпламатаў паведамляе, што Аўстрыя спрабуе змякчыць еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі. Прадстаўнікі гэтай дзяржавы выказалі нязгоду з некаторымі мерамі, накіраванымі на перакрыцце доступу беларускага боку да замежнай валюты. Аўстрыйскі дыпламат растлумачыў гэта так: «Вельмі важна, каб санкцыі не закранулі грамадзян краіны, з якімі Аўстрыя, у прыватнасці, вядзе вельмі актыўны дыялог».
Іншыя краіны ЕС лічаць, што ўключэнне ў пералік санкцый фінансавага сектара – гэта пытанне рэпутацыі ЕС.