Арыштаваная праваабаронца абвясціла галадоўку
Беларуская праваабаронца Вольга Гарбунова была затрымана ў Мінску 9 лістапада 2021 года. Яна былая кіраўніца грамадскай арганізацыі «Радзіслава», заснаванай ў 2002 годзе для дапамогі і падтрымкі жанчынам, што церпяць ад хатняга і гендэрнага гвалту. Вольгу абвінавачваюць у арганізацыі маршаў у абарону правоў жанчын улетку 2020 года ў Менску. У выпадку прызнання вінаватай ёй пагражае да трох гадоў турмы.
Блізкія Вольгі Гарбуновай не змаглі перадаць ёй нічога акрамя лекаў – не прынялі нават цёплыя рэчы. Пры гэтым у камеры холадна, няма матрацаў і коўдраў, адсутнічаюць сродкі гігіены. Гарбунова галадае ў знак пратэсту супраць незаконнага затрымання. Пра гэта паведаміў яе адвакат, які больш за тыдзень дамагаўся сустрэчы.
Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Вольгу Гарбунову і спыніць пераслед усіх праваабаронцаў у Беларусі.