Нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн. еўра для Беларусі. Паводле інфармацыі Нацыянальнага Антыкрызіснага Ўпраўлення, скасаванне гэтага крэдыту пазбавіць прадстаўнікоў нелегітымнай улады магчымасці завяршыць мадэрнізацыю электрасетак з прыцягненнем знешняга фінансавання з ЕС.