Амерыканскі сенатар патрабуе ўвесці санкцыі супраць Беларусі на фоне ўкраінскага крызісу
Сенатар ЗША Джэймс Лэнкфард падаў Акт аб адказнасці Беларусі за агрэсію перад Сенатам, каб стрымаць Беларусь ад дазволу Расеі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для ўварвання ва Украіну. Законапраект прадугледжвае санкцыі для «Беларусі або любой краіны, якая дапамагае пастаяннай, нічым не справакаванай агрэсіі Расіі супраць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны». Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг сказаў на мінулым тыдні, што мяркуецца, што Расія мае каля 30 000 вайскоўцаў, а таксама сілы спецназа, знішчальнікі СУ-35, сістэмы супрацьпаветранай абароны С-400 і ракеты з ядзерным патэнцыялам «Іскандэр» у Беларусі для сумесных вайсковых вучэнняў. Гэта найбуйнейшае перамяшчэнне расійскіх войскаў у Беларусь з моманту яе незалежнасці ў 1991 годзе.
«Беларусь пускае тысячы расейскіх вайскоўцаў у сваю краіну, якія набліжаюцца да мяжы з Украінай. ЗША павінны ясна даць зразумець, што да любой краіны, якая падтрымлівае спробы Расеі ўварвацца ва Украіну, будуць ужытыя моцныя эканамічныя і дыпламатычныя санкцыі», – сказаў Лэнкфард. «Лягчэй спыніць вайну, якая ніколі не пачыналася, чым скончыць вайну, якая ідзе. Гэта моцная пазыцыя, якую Амерыка можа заняць, каб супрацьстаяць Расеі і Беларусі, паколькі яны працягваюць пагражаць незалежнасці Ўкраіны».