Пра нас
Voice of Belarus – гэта медыя-ініцыятыва, якую зладзіла каманда валанцёраў у жніўні 2020 года, калі Беларусь пасля сфальсіфікаваных выбараў ахапілі масавыя пратэсты. Толькі падтрымка Пуціна дазволіла загнанаму ў кут самазванцу Лукашэнку ўтрымацца пры ўладзе. Цяпер гэтыя два аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі супраць волі беларускага народа як пляцоўку для здрадніцкага ўварвання Расіі ва Украіну. Лукашэнка зрабіўся пахолкам Крамля і адмовіўся ад любых прэтэнзій на самастойнасць. Пад пагрозай апынуліся суверэнітэт і само існаванне Беларусі і Украіны.
Voice of Belarus абвяшчае на ўвесь свет: беларусы асуджаюць гэтае жахлівае злачынства і выказваюць салідарнасць з народам Украіны.
Нягледзячы на пастаянныя рэпрэсіі і татальнае сачэнне, беларусы пратэстуюць супраць вайны. За некалькі дзён за антываенныя пратэсты былі арыштаваныя амаль 1000 чалавек. Тым не менш, беларусы працягваюць падпольна ўдзельнічаць у сабатажы і супраціве, у тым ліку праз дыверсіі на чыгунцы, эканамічны супраціў і кіберпартызанскія акцыі. Многія беларусы, якія жывуць ва Украіне, далучыліся да атрадаў тэрытарыяльнай абароны, засталіся працаваць лекарамі і на добраахвотнай аснове дапамагаюць пацярпелым ад вайны. Беларусы ўсяго свету ахвяруюць грашовыя і матэрыяльныя сродкі на дапамогу Украіне. Тысячы з іх займаюцца валанцёрствам, дапамагаюць уцекачам і даюць ім прытулак у сваіх дамах. Беларуская дыяспара актыўна ўдзельнічае ў антываенных акцыях на ўсіх кантынентах.
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская заснавала антываенны рух, мэта якога – дапамагчы Украіне абараніцца ад расейскай агрэсіі, паспрыяць спыненню вайны і вярнуць уладу ў Беларусі яе грамадзянам. Ад імя Беларусі гаворыць не Лукашэнка, а беларускі народ.
Voice of Belarus імкнецца дапамагчы гэтаму руху, распаўсюджваючы ў свеце важныя навіны пра Беларусь і Украіну на дзевяці мовах.
Калі вы жадаеце падтрымаць нас у нашым намаганні аднавіць нашу свабоду і чалавечую годнасць, будзем радыя вітаць вас у нашых шэрагах. Ёсць шмат спосабаў падтрымаць наш праект:
Каб звязацца з намі, дашліце нам ліст на адрас [email protected].