Супраць маці загінулага “каліноўца” распачалі новую крымінальную справу
Супраць Наталлі Суславай (маці Паўла “Волата”) распачалі крымінальную справу за ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
Наталля – маці камандзіра роты выведкі Паўла “Волата”, які стаяў каля вытокаў утварэньня Палка Каліноўскага і загінуў у траўні 2022 падчас выканання баявой задачы на поўдні Украіны. Яна вядомая гомельская выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, супраць якой ужо завялі крымінальную справу за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасьці за інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. Пасля вызвалення Натальля дала інтэрв’ю “Радыё Свабода” і расказала, у прыватнасці, што адным з яе студэнтаў быў Сяргей Ціханоўскі.
Рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Павел “Волат” быў пасмяротна прадстаўлены да дзяржаўнай узнагароды.
У палку правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра яго маці. “Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!” — звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла “Волата”. У гэты дзень рэкруты Палка прынеслі ўрачысты зарок на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць.