4 гады калоніі для маладога мастака з Мінску
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, дваццацігадовы мастак з Мінску Андрэй Раптуновіч асуджаны на 4 гады калоніі за намер далучыцца да батальёна Каліноўскага (які ваюе на баку Украіны) і за рэгістрацыю ў плане “Перамога” (падпольнае народнае апалчэнне супраць дыктатуры ў Беларусі).
14 лістапада ў Менску прайшоў суд над дваццацігадовым мастаком. Яму прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці судовага паседжання праваабаронцам невядомыя. Да суда Андрэй ужо знаходзіўся каля 6 месяцаў пад вартай.
Андрэй — мастак, да затрымання ён выкладаў у цэнтры дадатковай адукацыі. У траўні 2022 года яго затрымалі, пасля чаго на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася “пакаяльнае” відэа з ім. У гэтым відэа Андрэй прызнаецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, у сваім намеры далучыцца да батальёна Каліноўскага і рэгістрацыі ў названых беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі тэлеграм-каналах.