За жнівень па палітычных справах у Беларусі асудзілі не менш як 98 чалавек
Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што ў жніўні 2022 года былі асуджаныя па палітычных справах прынамсі 98 чалавек, з іх 19 жанчын.
Больш за палову прысудаў вынесена па так званых “дыфамацыйных артыкулах”, аб “паклёпе” на дзяржслужбоўцаў. Праваабаронцы ўжо даўно настойваюць на выключэнні такіх артыкулаў з Крымінальнага кодэксу.
Суды не вынеслі ніводнага апраўдальнага прысуду. 63 чалавекі былі асуджаныя ў суме на 223 гады і 10 месяцаў пазбаўлення волі. Астатнія 35 чалавек асуджаныя на папраўчыя працы. У якасьці дадатковага пакараньня 11 чалавек суд абавязаў выплаціць штраф на агульную суму 89.600 рублёў.
На 1 верасня 2022 года, паводле інфармацыі “Вясны”, у беларускіх турмах знаходзіліся 1326 палітзняволеных.