Ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну прывяло да найцяжэйшагагуманітарнага крызісу. Праз тое, што сітуацыя працягвае абвастрацца, патрэба ў дапамозе расце з кожным днём. Вашы ахвяраванні дапамагаюць эвакуяваць сем’і, арганізаваць медыцынскую і гуманітарную дапамогу, аднавіць разбураныя дамы, абараніць цывільнае насельніцтва, прапанаваць псіхалагічную дапамогу і шмат іншага. Вы таксама можаце даць прытулак і аказаць падтрымку людзям, якія ратуюцца ад вайны.
Гуманітарная дапамога
Праваабарончая арганізацыя Усход СОСу гэты час збірае ахвяраванні для неадкладнай дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў зоне непасрэднай небяспекі, прадастаўляючы медыкаменты, дапамогу з эвакуацыяй і часовае жыллё.
Некамерцыйны фонд Голоси дітей дапамагае дзецям, якія пацярпелі ад вайны на ўсходзе Украіны. Цяпер яны выкарыстоўваюць ахвяраванні на падтрымку ўцекачоў.
Дабрачынная арганізацыя United Help Ukraine збірае сродкі для аказання медыцынскай і гуманітарнай дапамогі на перадавой.
Польская арганізацыя Polska Akcja Humanitarna закупляе прадукты харчавання і прадметы гігіены, неабходныя як у Польшчы, так і ва Украіне ў межах акцыі SOS Ukraine.
Арганізацыя Caritas International дапамагае ўцекачам на месцах, арганізуючы палявыя кухні, сховішчы і псіхалагічную падтрымку людзей, траўмаваных вайной.
Дзіцячая дабрачынная арганізацыя ChildFund Germany дапамагае шматдзетным сем’ям і дзіцячым дамам на месцах, аказваючы тэрміновую дапамогу.
UN Refugee Aid цяпер працуе ў асноўным на межах Украіны над умацаваннем грамадзянскай інфраструктуры.
Саюз беларусаў у Германіі Razam.de збірае сродкі на дапамогу ўцекачам і партнёрскім арганізацыям у межах ініцыятывы «Гуманітарная дапамога Украіне».
Размяшчэнне і харчаванне
Платформа I CAN HELP HOST дае жыхарам еўрапейскіх краін магчымасць прапанаваць прыватнае жыллё ўкраінскім уцекачам. Яна была створана камандай IT-спецыялістаў, якія ўцяклі з Беларусі.
З дапамогай CryptPad збіраюцца звесткі пра жыллё, што прапануюць прыватныя асобы для ўкраінскіх уцекачоў у Германіі, Нідэрландах, Польшчы і Аўстрыі.
Платформа Unterkunft Ukraine дазваляе прапанаваць жыллё на ўсёй тэрыторыі ЕС і размясціць запыт ад тых, хто мае патрэбу (на англійскай і нямецкай мовах).
Ініцыятыва INeedHelpUA – гэта новы праект валанцёрскай каманды INeedHelpBY, накіраваны на забеспячэнне ўкраінскіх сем’яў у Польшчы прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці.
Нідэрландская арганізацыя Stichting Vluchteling арганізуе экстраную дапамогу, у тым ліку прадукты харчавання і медыкаменты, для ўцекачоў, якія знаходзяцца ў суседніх з Украінай краінах.
Навіны і антываенныя акцыі
Сайт StopPutin.net збірае дадзеныя пра акцыі, якія праводзяцца па ўсім свеце супраць ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне (на англійскай мове).
Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва Украіны Ukrinform.net з’яўляецца сябрам Еўрапейскага альянсу інфармацыйных агенцтваў. Навіны падаюцца на ўкраінскай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай, японскай і польскай мовах.
Англамоўнае выданне Kyiv Post узнагароджана Ганаровым медалём штата Місуры ў 2014 годзе за выдатныя заслугі ў журналістыцы.
Некамерцыйная арганізацыя Украінская Жаночая Варта працуе з валанцёрамі над перакладам навін Украіны на англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, літоўскую, беларускую, венгерскую, кітайскую, японскую і іншыя мовы.