Заходнія парламентарыі выказаліся супраць прысутнасці расійскіх войскаў у Беларусі
Прадстаўнікі парламентаў ЗША, ЕС, Германіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Ірландыі, Бельгіі, Польшчы, Украіны і іншых краін, якія прытрымліваюцца дэмакратычнага бачання будучыні Беларусі, апублікавалі заяву па пытанні ўвядзення расійскіх войскаў у Беларусь, адрасаваную Еўрапейскаму саюзу і ЗША. На іх думку, гэта не толькі ўяўляе пагрозу для Украіны, Польшчы і Літвы, але таксама «можа быць часткай канчатковага плана акупацыі Беларусі».
Гэтая заява была ініцыяваная супольнасцю груп «За дэмакратычную Беларусь». Супольнасць падкрэслівае, што любое дыпламатычнае рашэнне па стрымліванні магчымай расейскай агрэсіі супраць Украіны не мусіць ісці на шкоду незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі.