Беларусы Францыі правялі пікет каля офіса Інтэрполу
Беларусы Францыі правялі пікет каля штаб-кватэры Інтэрполу. Яны заклікалі Інтэрпол спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, каб не дазволіць беларускім спецслужбам выкарыстоўваць Інтэрпол для пераследу апазіцыянераў за мяжой.
Прадстаўнікі дыяспары звярталіся ў Інтэрпол з лістом з тлумачэннем сітуацыі і атрымалі адказ, што Інтэрпол прымяняе пратакол «Red Notice» ў дачыненні да Беларусі і што кожны запыт ад беларускіх спецслужбаў праходзіць адмысловую праверку. Аднак выпадак з затрыманнем у Польшчы беларуса Макарыя Малахоўскага, які збег ад пераследу з Беларусі, сведчыць пра іншае. Таму прадстаўнікі дыяспары ўсё роўна выйшлі на пратэст, каб заклікаць Інтэрпол да супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і «BYPOL» і прадухіліць такія сітуацыі ў будучыні.