У Расіі таксама затрымліваюць за бел-чырвона-белыя сцягі
Расійская паліцыя затрымала двух беларускіх заўзятараў. Яны вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг падчас матчу па пляжным футболе на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве паміж камандамі Беларусі і Швейцарыі.
Заўзятараў абвінавачваюць у выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі на спартыўным мерапрыемстве. На іх склалі пратакол па артыкуле за парушэнне правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў (арт. 20.31 КаАП). Беларусаў пакінулі ў аддзяленні паліцыі на ноч, заўтра адбудзецца суд.