На слуханнях у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) прагучалі жорсткія заявы ў адрас рэжыму Лукашэнкі
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 23 чэрвеня правяла дэбаты «Сітуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Еўропы», на якіх абмяркоўвалася развіццё падзей пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair. На думку парламентарыяў, рэжым санкцый трэба рабіць больш жорсткім, а Лукашэнка павінен сысці.
Вось у якім рэчышчы абмяркоўвалі ў ПАРЕ апошнія рашэнні і дзеянні беларускіх уладаў:
- Беларусь ператварылася ў канцэнтрацыйны лагер у цэнтры Еўропы.
- Мігранты на мяжы з Літвой – пагроза для ўсёй Шэнгенскай зоны.
- Пасадка борта Ryanair у Мінску – акт «дзяржаўнага тэрарызму», які «нясе пагрозу для ўсёй Еўропы».
- Апазіцыя павінна быць у парламенце, а не ў турме.
- Свет лічыць, што Лукашэнка не перамог на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.
- Неабходная працэдура маніторынгу Беларусі, накіраваная на дэмакратызацыю краіны.
Апошнія падзеі ў Беларусі вось ужо другую сесію запар апынаюцца ў цэнтры ўвагі ПАРЕ.