У ЕС можа з’явіцца ўніверсітэт для рэпрэсаваных Лукашэнкам і Пуціным
Міжнародная група навукоўцаў і дзеячаў культуры ў адкрытым лісце звярнулася да Еўракамісіі з просьбай падтрымаць стварэнне Усходнееўрапейскага ўніверсітэта на тэрыторыі ЕС для студэнтаў і выкладчыкаў, якія з палітычных прычынаў не могуць жыць, вучыцца і працаваць у Беларусі і Расіі.
Ідэю падтрымалі нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Вольга Такарчук, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і эканаміст Сяргей Гурыеў.
Яны заклікаюць Еўракамісію такім чынам падтрымаць грамадзянскія супольнасці Беларусі і Расіі, якія ў абедзвюх краінах зведваюць масавыя рэпрэсіі. Ідэя ўзнікла яшчэ летась на тле пратэстаў у Беларусі.