Расследаванне вымушанай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску працягнецца да верасня
Рада ICAO прыйшла да высновы пра неабходнасць запытаць дадатковую інфармацыю ў краін і арганізацый, звязаных з інцыдэнтам з паветраным суднам у небе над Беларуссю.
Адзначаецца, што атрыманых на сёння дадзеных не хапае для вызначэння ўсіх абставінаў падзеі і іх паслядоўнасці. Акрамя таго, Беларусь прадаставіла мноства звестак на рускай мове, яны патрабуюць перакладу.