Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕС «Усходняе партнёрства»
У адказ на чацвёрты пакет санкцый ЕС Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве Еўрапейскага Саюза «Усходняе партнёрства». Старшыні Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дырку Шубелю прапанавана выехаць у Брусель для кансультацый. У парадку адказу таксама будзе забаронены прыезд у Беларусь прадстаўнікам еўраструктур і асобам з краін Еўрапейскага саюза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер.
Вільнюс лічыць, што рашэнне Мінска аб выхадзе з праграмы ЕС «Усходняе партнёрства» не мае моцы, заявіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. А кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль паведаміў, што Еўрасаюз гатовы працягваць супрацоўніцтва з беларускім народам.