НАТА занепакоенае збліжэннем Расіі і Беларусі
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг сказаў, што Беларусь становіцца «ўсё больш і больш залежнай» ад Расеі. «Я не хачу шмат спекуляваць, але мы пільна і вельмі ўважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі», – сказаў ён і выказаў упэўненасць у тым, што ўдзельнікі альянсу гатовыя абараняцца ад любой пагрозы, «якая зыходзіць ад Мінска і Масквы». Краіны НАТА – Літва, Латвія і Польшча – мяжуюць з Беларуссю.
Столтэнберг паведаміў, што тэма падзей у Беларусі будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца саміце НАТА ў Бруселі. Паводле яго слоў, будзе перагледжана існае пагадненне аб партнёрстве з Беларуссю, якое ў значнай ступені ўжо замарожана.