Ватыкан працягвае сачыць за становішчам у Беларусі
Кіраўнік залы друку Ватыкана Матэа Бруні апублікаваў заяву аб Беларусі ў сувязі cа шматлікімі запытамі журналістаў і працягам ціску з боку ўладаў на прадстаўнікоў царквы ў Беларусі. Сярод беларускіх палітвязняў ёсць каталікі, напрыклад шматдзетная маці Вольга Залатар, затрыманая па «справе палякаў». Каталіком быў і актывіст Вітольд Ашурак, які загінуў у шклоўскай калоніі.
«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць дасягненню дэмакратычнымі і мірнымі шляхамі выканання законных патрабаванняў беларускага народа», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.