УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі спаборніцтвы
УЕФА адхіліў Беларусь ад правядзення ўсіх матчаў пад сваёй эгідай (Ліга чэмпіёнаў, Ліга Еўропы, Ліга канферэнцый). Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага сакратара УЕФА Кевін Лямур. Прычына – палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянскага насельніцтва.Таксама Лямур выказаў асабістую салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў, у тым ліку права на свабоду выказвання меркаванняў.