Платформа «Голас» даказала, што Ціханоўская перамагла Лукашэнку ў першым жа туры
На падставе афіцыйных пратаколаў участковых выбарчых камісій і дадзеных платформы „Голас“ было праведзена даследаванне аб тым, як праходзілі выбары ў Беларусі і якія іх сапраўдныя вынікі.
Выбаршчыкі, якія галасавалі на выбарах прэзідэнта ў мінулым годзе, мелі магчымасць адправіць фота свайго бюлетэня на платформу „Голас“. Абапіраючыся на гэтыя дадзеныя і на наяўныя ў адкрытым доступе пратаколы галасавання на асобных выбарчых участках, ініцыятывы „Голас“, „Зубр“, BYPOL і ініцыятыва „Сумленныя людзі“ вылічылі вынікі выбараў і даказалі беспрэцэдэнтныя фальсіфікацыі.
Святлана Ціханоўская набрала на леташніх прэзыдэнцкіх выбарах не менш за 3 млн галасоў ці 56% выбаршчыкаў з улікам рэальнай яўкі. Лукашэнка набраў 34%, яшчэ 10% атрымалі іншыя кандыдаты.