17-гадовага зняволенага абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да міліцыі
Пачаўся новы судовы працэс над палітычным зняволеным Мікітам Залатаровым. Паводле следства ён паставіў падножку супрацоўніку СІЗА і «выказаў пагрозы расправы» іншай супрацоўніцы ізалятара.
Мікіта Залатароў быў затрыманы 11 жніўня 2020 года. На той момант яму было ўсяго 16 гадоў. Падлетка без істотных доказаў абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» і прысудзілі 5 гадоў зняволення. Мікіта пакутуе на эпілепсію і неаднаразова перадаваў бацькам, што яму нерэгулярна выдаюць неабходныя лекі і пастаянна збіваюць. Сёння ў судзе ён зноў заявіў, што яго збівалі ў СІЗА.
Па новым абвінавачанні Мікіту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.